Nine Inch Nails дзеляцца новым трэкам (слухаць)

Індастрыял-легенда Nine Inch Nails прадстаўляе трэці са сінгл свайго будучага альбома “Hesitation Marks”, рэліз якога запланаваны на 3 верасня. Раней свет ужо убачылі песні “Copy Of A” і “Come Back Haunted”.
 

“Hesitation Marks”стане першай працай Nine Inch Nails пасля падпісання дамовы з лэйблам Columbia Records а таксама першай пласцінкай за апошнія 5 гадоў. Папярэдні альбом каманды Трэнта Рэзнара “The Slip” датуецца 2008-м годам.

У працы над дыскам ўдзелбнічалі і некаторя зорныя госці: гітарыст Fleetwood Mac Ліндсі Бэкінгем, мульціінструменталіст Эдрыян Белью, найбольш вядомы па супрацоўніцтве з King Crimson і басіст Піна Паладзіна, канцэртны музыка The Who. Прадзюсаваннем “Hesitation Marks” займаўся сам Трэнт Рэзнар.

Фота: antiquiet.com


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі