Nine Inch Nails далі апошні амерыканскі канцэрт у сваёй кар'еры

Падчас выступу Nine Inch Nails на фэсце Bonnaroo, лідэр гурта Трэнт Рэзнар заявіў, што гэта быў яго апошні канцэрт у ЗША. Нагадаем, цяпер NIN калясяць па свеце з канцэртамі ў рамках развітальнага тура, але прыхільнікі да апошняга не верылі, што Рэзнар здольны сысці са сцэны ў такім росквіце і на піку папулярнасці каманды.

Тым не менш, гэта так.

“Не сумуйце, — сказаў Рэзнар. — Проста мне здаецца, што я звар'яцею, калі буду працягваць рабіць тое, што раблю. Мне сапраўды трэба спыніцца”.

Наперадзе ў Nine Inch Nails серыя сольных канцэртаў і фэставых шоў у Еўропе, піша OpenMusic.

Фота: fallingrocket.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі