Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе ў Мінску

Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе ў Мінску

Вядомая актывістка беларускага дэмакратычнага руху Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе Маскоўскага раёна ў Мінску. 24 студзеня там прайшоў суд над Аланай Гебрэмарыям з "Моладзевага блоку". Яе аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня.

Пасля заканчэння суда Багінская заняла месца суддзі і выступіла з прамовай перад прысутнымі на працэсе некалькімі дзясяткамі чалавек (відэа Вікторыі Фёдаравай з "Прававой ініцыятывы"). Яна крытычна выказалася пра суддзю і сітуацыю ў краіне. Перфоманс актывісткі зафіксаваў на відэа чалавек у цывільным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі