Ніл Джордан экранізуе смерць Скіпі

Рэжысёр «Інтэрв'ю з вампірам» і «Сняданку на Плутоне» Ніл Джордан збіраецца экранізаваць раман «Скіпі памірае», які быў сёлета ўключаны ў лонг-ліст Букераўскай прэміі.  Джордан таксама напіша сцэнарый да яго. Нагадаем, што ён быў узнагароджаны «Оскарам» за сцэнарый да ўласнага фільма «Жорсткая гульня». Што ж тычыцца новай стужкі, то ў фільме будзе распавядацца гісторыя сяброўства двух дзіўных падлеткаў, якая ў выніку скончыцца нечакана трагічна.

Фота: collider.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі