Невядомае інтэрв'ю The Beatles праляжала ў гаражы 40 год

У эфіры BBC Radio 4 у аўторак, 1 ліпеня прагучала інтэрв'ю з гуртом The Beatles, якое было запісана ў 1964 годзе і дагэтуль нідзе не гучала, паведамляе Reuterts.  Запіс з удзелам Джона Ленана і Пола Макартні працягласцю ў 9,5 хвілін быў зроблены 30 красавіка 1964 года ў адной са студый тэлебачання Шатландыі. Інтэрв'ю так і не патрапіла ў эфір і больш за 40 год лічылася згубленым.

Бабіны з рарытэтным запісам знайшоў гісторык-аматар Рычард Джэф у адным з гаражоў у паўднёвым Лондане. Па яго словах, у гаражы, захоўваліся 64 скрыні з кінастужкай.

Інтэрв'ю з The Beatles знаходзілася ў другой скрыніі, якую Джэф прагледзеў. Гісторык не выключае, што ў астатніх 62 скрынях могуць знаходзіцца і іншыя запісы з удзелам "ліверпульскай чацвёркі".

Як бабіны з кінастужкай патрапілі ў гараж, не вядома. Джэф мяркуе, што запісы былі перапісаныя з архіва Шатландскага тэлебачання некалькі дзясяткаў год назад пасля таго, як сюжэты сталі запісваць на відэа, а не на кінастужку.

Раней паведамлялася, што амерыканская кампанія Fuego Entertainment збіралася выдаць альбом невядомых песень легендарнага брытанскага гурта The Beatles. Самі "бітлы" рэзка пратэстуюць супраць дзеянняў кампаніі.

Фота: www.thebeatles.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі