Неўзабаве з'явіцца рэгулярны аўтобусны экскурсійны маршрут па Мінску

Рэгулярны аўтобусны экскурсійны маршрут па Мінску плануе арганізаваць неўзабаве ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама.
Падобныя экскурсіі ўжо арганізоўваюць некаторыя сталічныя турагентствы. Аднак такога маршруту, які б стаў для турыстаў візітнай карткай Мінска, на думку чыноўнікаў, няма.

У рамках гэтага праекту плануецца пабудаваць турысцка-інфармацыйны цэнтр на Прывакзальнай плошчы, які будзе аказваць экскурсійныя, даведачныя паслугі, рэкламаваць гарадскі турыстычны прадукт, рэалізоўваць сувенірную прадукцыю, а таксама арганізаваць аб'екты харчавання і дробнарознічнага гандлю сувенірамі.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі