Мінгарвыканкам зацвердзіў два новыя горадабудаўнічыя праекты. Паводле аднаго з іх, з'явяцца 4 новыя мікрараёны ў наваколлі цяперашняй вёскі Сухарава. Другі праект датычыцца забудовы берага Свіслачы, што цягнецца ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Зараз у вёсцы Сухарава жыве каля 700 чалавек, некаторыя — у дарагіх катэджах. Ці знясуць усю сядзібную забудову, пакуль невядома. У новых мікрараёнах вакок вёскі плануецца пасяліць 21 тысячы чалавек. Інфраструктура раёна прадугледжвае 3 школы на 3600 вучняў і некалькі дзіцячых садоў.
На 15 гектарах паміж вуліцай Маякоўскага і Свіслаччу плануецца пабудаваць каля 20 тысяч квадратных метраў жылля. Насельніцтва мікрараёна складзе 16 тысяч чалавек, паведамляе газета "Рэспубліка".