Неўзабаве адбудзецца рэліз новага сінгла Майкла Джэксана.

12 кастрычніка ў продаж паступіць новы сінгл Майкла Джэксана “This Is It”, паведамляе Associated Press. Сінгл стане першай кампазіцыяй, якая выйдзе пасля смерці спевака.

Калі менавіта была запісаная гэтая песня, прадстаўнікі лейбла Sony Music пакуль не паведамляюць, распавёўшы толькі, што ў працы над ёй бралі ўдзел браты Джэксана, якія запісалі партыі бэк-вакалу.

Назва “This Is It!” павінна была належаць гастрольнаму туру Джэксана, пачаць які планавалася ў сярэдзіне ліпеня гэтага года. Відэазапісы рэпетыцый, якія праводзіліся перад турам, стануць асновай для дакументальнага фільма “This Is It!”, прэм'ера якога прызначаная на 28 кастрычніка. А прамоўтэры тура аб'явілі, што падчас рэпетыцый былі зробленыя аўдыёзапісы, якіх, па іх словам, хопіць “на два жывыя альбомы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі