Нэльсана Мандэлу выпісалі з лякарні

Стан палітыка па-ранейшаму ацэньваецца як крытычны і часам нестабільны, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.
Дагэтуль экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі знаходзіўся ў лякарні ў Прэторыі, сталіцы ПАР. Цяпер дактары палічылі, што патрэбны дагляд ён можа атрымаць і дома. Яго будзе абслугоўваць тая ж брыгада медыкаў, якая займалася ім у лякарні.


 
У ліпені паведамлялася, што стан здароўя Нэльсана Мандэлы паляпшаецца, хоць да таго моманту на гэты конт паступалі супярэчлівыя звесткі. У прыватнасці, у пачатку ліпеня прайшла інфармацыя, што Мандэла знаходзіцца ў перманентным вегетатыўным стане, але ўлады яе абверглі.



Палітыка шпіталізавалі 8 чэрвеня з лёгачнай інфекцыяй, і цягам наступных двух тыдняў яго стан рэзка пагаршаўся.



Нэльсан Мандэла, якому ў ліпені споўнілася 95 гадоў, быў першым цемнаскурым прэзідэнтам ПАР, пасаду кіраўніка дзяржавы ён займаў з 1994 па 1999 год. Да гэтага ён атрымаў вядомасць як праваабаронца і змагар супраць расавай сегрэгацыі ў Паўднёвай Амерыцы і правёў дваццаць сем гадоў у турме.



У 1993 годзе Мандэлу ўзнагародзілі Нобелеўскай прэміяй міру. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі