Не давяраюць фальсіфікацыі: чаму ў Беларусі з’явіўся філіял Следчага камітэта РФ

Не зразумела, як потым ад гэтага аддзелу пазбавіцца / калаж Улада Рубанава, Еўрардыё
Не зразумела, як потым ад гэтага аддзелу пазбавіцца / калаж Улада Рубанава, Еўрардыё

Следчы камітэт Расіі стварыў вайсковы следчы аддзел ў Беларусі. Зроблена гэта, па дадзеных расійскага СК, “у рамках расследавання злачыннай дзейнасці замежных грамадзян, якія ваююць на баку Украіны”.

Паколькі расійскія вайскоўцы знаходзяцца і ў Беларусі, то частка Следчага камітэта Расіі таксама будзе ў Беларусі. Такая логіка расійскага Следчага камітэта.

Для Беларусі гэта дрэнны знак, кажуць Еўрарадыё эксперты.

 

“Не давяраюць беларускаму Следчаму камітэту”

Перш за ўсё, гэта незаконна, кажа юрыст, адказны па прававых пытаннях НАУ Міхаіл Кірылюк

Калі ў расійскага следчага камітэта ёсць пытанні да беларускага, яны павінны адправіць запыт аб міжнароднай дапамозе і адправіць у беларускі Следчы камітэт. А ён павінен рабіць усе следчыя дзеянні, — кажа суразмоўца. — Але для мяне гэта паказчык узроўню даверу. Тут жа гаворка ідзе пра тое, што расійскі Следчы камітэт называе расследаваннем вайсковых злачынставаў украінскай арміі. Насамрэч гэта фальсіфікацыі спраў пра ваенныя злачынствы, якія робіць расійскі Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі