Найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы па футболе названы іспанец Хаві

Іспанскі паўабаронца Хаві названы найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы па футболе 2008 года. Нагадаем, учора ў фінальным матчы зборная Іспаніі перамагла каманду Нямеччыны з лікам 1:0 і стала чэмпіёнам кантынента.
Таксама афіцыйна абвешчаная сімвалічная зборная чэмпіянату Еўропы. Яна выглядае наступным чынам:

галкіперы Джанлуіджы Буфон (Італія), Ікер Касільяс (Іспанія), Эдвін ван дэр Сар (Нідэрланды);

абаронцы Басінгва, Пепэ (абодва - Партугалія), Філіп Лам (Нямеччына), Карлас Марчэна, Карлес Пуёль (абодва - Іспанія), Юрый Жыркоў (Расія);

паўабаронцы
Хаміт Алтынтоп (Турцыя), Лука Модрыч (Харватыя), Маркас Сена, Хаві, Сеск Фабрэгас, Андрэс Іньеста (усе - Іспанія), Канстанцін Зыранаў (Расія), Міхаэль Балак, Лукас Падольскі (абодва - Нямеччына), Веслі Снэйдэр (Нідэрланды),

нападаючыя Андрэй Аршавін, Раман Паўлючэнка (абодва - Расія), Фернанда Торэс, Давід Вілья (абодва - Іспанія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі