"Найгоршы сцэнар" ужо мінаваў, лічаць у Мінабароны Украіны — 182-я раніца вайны

У ЗША фармуюць новую дапамогу для Украіны​ / twitter.com/DeptofDefense
У ЗША фармуюць новую дапамогу для Украіны​ / twitter.com/DeptofDefense

"Найгоршы сцэнар" вайны для Украіны ўжо мінаваў, лічыць украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Журналісты CNN спыталі яго, ці не заходзіць расійска-ўкраінская вайна ў тупік.

"Мы знаходзімся на стадыі стабілізацыі ўсяго поля бою або ліній фронту з дапамогай невялікага перамяшчэння падраздзяленняў. І мы правялі там нямала добрых сродкаў стрымлівання", — сказаў міністр. На яго думку, Украіна стаіць на парозе "новага этапу" вайны, пачаўшы сваю контрнаступальную кампанію.

Расіяне спрабуюць усталяваць поўны кантроль над тэрыторыяй Данецкай вобласці і ўтрымаць захопленыя раёны Херсонскай, часткі Харкаўскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцей. Так ацэньвае сітуацыю на раніцу 24 жніўня ў Генеральным штабе УСУ. Акрамя таго, "працягваюцца авіяцыйныя і ракетныя ўдары расійскіх акупантаў па грамадзянскіх аб'ектах на тэрыторыі Украіны".

Харкаў, да прыкладу, учора тройчы быў пад абстрэлам. Неспакойна было і гэтай ноччу — "прылёты па некалькіх адрасах. Аб пацярпелых на дадзены момант інфармацыі няма", піша мэр горада Ігар Церахаў.

"Ноч была суцэльнай паветранай трывогай ... па нас білі ракетамі," Градамі" і "Ураганамі", распавядае кіраўнік Днепрапятроўскай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Пацярпела сям'я ў Марганцы — "муж і жонка атрымалі медыцынскую дапамогу і лечацца дома". І ў Марганцы, і ў Нікапале, і ў шэрагу іншых населеных пунктаў ёсць разбурэнні.

"Худший сценарий" уже позади, считают в Минобороны Украины — 182-е утро войны
Наступствы абстрэлаў у Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA

У Амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што ўчорашняя атака на Данецк, і ў прыватнасці, абстрэл мясцовай адміністрацыі — гэта была фэйкавая аперацыя расіян. Яны гэта зрабілі, каб апраўдаць напады на ўкраінскія ўрадавыя будынкі. Сёння Украіна адзначае Дзень незалежнасці.

"Расійскія СМІ прадставілі атаку як прамы ўкраінскі ўдар па "урадавім" будынку акупацыйнай улады ў Данецкай вобласці патэнцыйна з мэтай стварэння інфармацыйных умоў для зваротных удараў па ўкраінскіх ўрадавых будынкаў у Дзень Незалежнасці Украіны", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Там таксама адзначылі, што расійскія ўлады разгортваюць падраздзяленні "Расгвардыі" у Луганскай вобласці — "верагодна, у адказ на паслабленне падтрымкі вайны і нежаданне ваяваць сярод мясцовых жыхароў". Перакідка байцоў "Расгвардыі" у Луганскую вобласць для "гарантавання бяспекі" "адцягвае гэтыя сілы ад аперацый у іншых месцах Украіны" і, як вынік, зніжае здольнасці Расіі "ператварыць абмежаваныя тактычныя дасягненні ў аператыўныя поспехі", — гаворыцца ў справаздачы.

"Худший сценарий" уже позади, считают в Минобороны Украины — 182-е утро войны
Карта баявых дзеянняў у Данецкай вобласці 23 жніўня 2022 года / understandingwar.org

Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну супраць Украіны, аднак пагрозы наземнай аперацыі з боку Мінска пакуль няма. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў.

Беларусь выкарыстоўваецца ў вайне "для нанясення паветраных удараў, для вярбоўкі і рэкрутынгу беларускіх вайскоўцаў у шэрагі Узброеных Сіл або прыватных вайсковых кампаній, для рамонту баявой тэхнікі. Гэта ўжо вядомыя факты",цытуе Юсава УНІАН.

Пры гэтым, па яго словах, УСУ гатовыя адрэагаваць, калі пагроза наземнай аперацыі з боку РБ з'явіцца. Юсаў таксама выказаў упэўненасць, што ў перспектыве "Беларусь будзе цывілізаванай еўрапейскай дэмакратычнай краінай, але да гэтага трэба прайсці вельмі доўгі шлях".

ЗША адправяць Украіне новую партыю боепрыпасаў. Фота пагрузкі ваеннай дапамогі з'явіліся ў Twitte-акаўнце Пентагона. Нагадаем, 19 жніўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб выдзяленні сродкаў на новую дапамогу Украіне. Украінскі міністр абароны Рэзнікаў казаў, што ў чарговы пакет дапамогі ўвойдуць боепрыпасы для HIMARS, 16 105мм гаўбіц і боепрыпасы, 15 беспілотнікаў ScanEagle, 40 машын MaxxPro і многае іншае.

"Худший сценарий" уже позади, считают в Минобороны Украины — 182-е утро войны
Пагрузка ваеннай дапамогі для Украіны / twitter.com/DeptofDefense

Вынікам другога саміту Крымскай платформы, які адбыўся напярэдадні, стала прыняцце сумеснай заявы. Каля 60 прадстаўнікоў замежных дзяржаў і арганізацый асудзілі акупацыю паўвострава і расійскую агрэсію ў дачыненні да Украіны ў цэлым, распавядае "Громадське"

"Мы пацвярджаем нашу рашучасць працягваць ціск на Расію, каб неадкладна спыніць часовую акупацыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля для аднаўлення кантролю Украіны над яе тэрыторыяй", — гаворыцца ў заяве.

Удзельнікі саміту таксама заявілі аб гатоўнасці далучыцца да будучых санкцый супраць Расіі, калі яна вымусіць ўводзіць новыя абмежаванні.

Пры ўездзе ў краіны ЕС памежнікі могуць пачаць пытацца расіян "чый Крым" — увесці такую практыку прапануюць улады Літвы, піша LRT. Літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Літва гатовая шукаць рэгіянальнае рашэнне, калі ЕС не падтрымае прапанову.не выдаваць турыстычныя візы расіянам.

"Перш за ўсё, мы хочам Еўрапейскага рашэння, таму што яно з'яўляецца найбольш устойлівым і юрыдычна правільным... Калі такое не будзе знойдзена, мы не будзем выключаць магчымасці пошуку рэгіянальнага рашэння", — сказаў Ландсбергіс. Па яго словах, да рэгіянальнай забароны могуць далучыцца краіны Балтыі, Польшча і, магчыма, Фінляндыя. Пры гэтым Ландсебергіс падкрэсліў, што гуманітарныя візы расіянам і беларусам, якіх пераследуюць рэжымы, будуць выдавацца і далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі