Найбагацейшы жыхар Нью-Ёрку падорыць тэатру 100 мільёнаў долараў

Тэатр штата Нью-Ёрк (New York State Theater), які складаюць знакамітыя трупы New York City Ballet і New York City Opera, атрымае на працягу бліжэйшых 10 гадоў 100 мільёнаў долараў ад найбагацейшага жыхара горада - мільярдэра Дэвіда Коха. Першая частка гэтага беспрэцэдэнтнага падарунка - 15 мільёнаў долараў - паступіць у тэатр ужо ўлетку 2008 года, паведамляе The New York Times.

На працягу 50 гадоў будынак New York State Theater зможа насіць імя Дэвіда Коха, зрэшты, яго спадчыннікі могуць адмовіцца ад гэтага гонару.

Сродкі Коха будуць выдаткаваныя на рамонт і абнаўленне тэатра, размешчанага ў комплексе Лінкольн-цэнтра, тамсама, дзе знаходзяцца Метрапалітэн-опера і філармонія Эвэры-Фішэр-Хол. Характэрна, што будаўніцтва будынка New York State Theater, які адкрыўся ў 1964 годзе, каштавала 19,3 мільёны долараў.

Першая стадыя рамонту тэатра ўжо ў разгары, і ён не адкрыецца да канца сезону 2008-2009 гадоў: выключэнне будзе зроблена для снежаньскіх святаў, калі балетная трупа нязменна збірае аншлагі на паказах "Шчаўкунчыка". На працягу бліжэйшых месяцаў у тэатры павялічыцца аркестравая яма!

Фота: www.alkogol.com