Навукоўцы ўпершыню вывучылі мозг дыназаўра (фота, відэа)

Навукоўцы ўпершыню вывучылі мозг дыназаўра (фота, відэа)

Навукоўцы ўпершыню вывучылі мозг дыназаўра, які нейкім цудам захаваўся. Даследчая праца працягвалася 10 гадоў, яе вынікі апублікавала геалагічнае таварыства Лондана. На жаль, нічога новага даведацца не ўдалося, паколькі мозг аказаўся няпоўным. З-за гэтага немагчыма сказаць, наколькі дыназаўры былі разумнымі, адзначае meduza.io.

Чэрап ігуанадона, які жыў 130 млн гадоў таму, з кавалкам скамянелага мозгу быў выпадкова знойдзены ў 2004 годзе. Ён захаваўся дзякуючы таму, што дыназаўр пасля смерці трапіў у балота, яго галава апынулася на дне пад асадкам, доступ кісларода да яе быў абмежаваны. "Захаванне тканіны мозгу такім чынам настолькі неверагодна, што гэтага проста не павінна было адбыцца, але тым не менш — вось ён", — казаў палеантолаг Марцін Сміт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі