Навукоўцы: Найздаравейшыя людзі нараджаюцца ў траўні

Амерыканскія даследчыкі з Калумбійскага ўніверсітэта прасачылі сувязь паміж датай нараджэння чалавека і станам яго здароўя. Яны даследавалі каля 1,7 тысячы пацыентаў адной з лякарняў Нью-Ёрка і выявілі 55 захворванняў, развіццё якіх цесна звязанае з датай нараджэння. Дадзеныя даследавання апублікаваныя ў часопісе Journal of American Medical Informatics Association.

Напрыклад, з гэтага даследавання вынікае, што народжаныя ў ліпені і кастрычніку часцей за ўсё хварэюць на астму. У лістападаўскіх дзяцей часцей сустракаецца сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, а ў сакавіцкіх ёсць высокая рызыка развіцця сардэчных хваробаў — фібрыляцыя перадсэрдзяў, сардэчная недастатковасць і пралапс мітральнага клапана.

Найлепшым здароўем вылучаюцца людзі, народжаныя ў траўні, а найбольш хваравітыя з’яўляюцца на свет у кастрычніку, пішуць замежныя СМІ.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі