Навальны: Беларусь не паважае Расію

Былы кандыдат у мэры Масквы і блогер Аляксей Навальны пракаментаваў гэтую навіну наступным чынам:



“Пятнаццаць гадоў уся палітычная рыторыка ўлады накіравана на "Расія зноў прымусіла з сабой лічыцца і нас ізноў паважаюць на міжнароднай арэне", але вось у цэнтры Масквы замежныя спецслужбы спрабуюць выкрасці грамадзяніна Расіі і выкрадальнікаў ніхто нават не затрымоўвае. Дзяржаўна”, — напісаў блогер.



Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Маскве з цягніка на Санкт-Пецярбург супрацоўнікі КДБ Беларусі знялі былога мэнэджара Беларускай калійнай кампаніі Дзмітрыя Самойлава. Аднак расійскія паліцыянты і адвакаты літаральна "адбілі" яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі