NATO перасцерагае Расію ад нападу на каналы пастаўкі зброі Украіне

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг перасцярог Расію  ад нападаў на каналы пастаўкі зброі Украіне. 

"Саюзнікі дапамагаюць Украіне адстойваць сваё права на самаабарону, замацаванае ў статуце ААН. Расія з'яўляецца агрэсарам, а Украіна абараняецца. Калі адбудзецца напад на любую краіну NATO, тэрыторыю NATO, гэта прывядзе да ўжывання артыкула 5", — заявіў Столтэнберг у інтэрв'ю CBC News.

Артыкул 5 прадугледжвае, што напад на аднаго з сябраў NATO лічыцца нападам на ўвесь альянс, куды ўваходзяць 30 краін.

Раней прадстаўнікі Крамля заяўлялі, што не дазволяць пастаўляць Украіне зброю для абароны ад расійскай агрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.