NATO перадасць Украіне пяць новых сістэм СПА

У Вашынгтоне адкрыўся саміт NATO

У Вашынгтоне адкрыўся саміт NATO / Reuters

NATO дасць Украіне дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны. Гэта прадугледжана сумеснай заявай лідэраў ЗША, Нідэрландаў, Германіі, Італіі, Румыніі і Украіны. Агулам у бліжэйшы час Кіеў атрымае пяць сістэм СПА. Аб гэтым на саміце НАТА ў Вашынгтоне аб'явіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Гаворка ідзе аб зенітна-ракетных комплексах Patriot (іх перададуць Злучаныя Штаты, Германія, Румынія і Нідэрланды), яшчэ адзін комплекс SAMP-T перадасць Італія.

Байдэн таксама адзначыў, што "у бліжэйшыя месяцы ЗША і нашы партнёры маюць намер прадаставіць Украіне дзясяткі дадатковых тактычных сістэм СПА". Абяцаюць сістэмы NASAMS, HAWK, IRIS T-SLM, IRIS T-SLS і Gepard. "Не памыляйцеся, Расія прайграе ў гэтай вайне", — заявіў таксама Байдэн. Паводле яго слоў, ужо больш за 350 тысяч расійскіх вайскоўцаў забіты або паранены. Амаль 1 млн расіян пакінулі краіну, "таму што яны больш не бачаць будучыні ў Расіі". Байдэн таксама расказаў, што ў адказ на расійскую агрэсію быў узмоцнены ўсходні фланг NATO. Цяпер ЗША маюць у Еўропе больш за 100 тысяч вайскоўцаў.

У чацвер запланавана сустрэча Байдэна з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі ўжо ў Вашынгтоне, ён выступіў у Прэзідэнцкім фондзе і Інстытуце Рональда Рэйгана. Паводле яго слоў, ён спадзяецца, што абяцаныя знішчальнікі F-16 прыбудуць ва Украіну ўжо гэтым летам. Кіеву трэба 128 такіх самалётаў. "Ведаеце, мы пастаянна чакаем. Як мая маці чакала мяне пасля школы, але я пастаянна знаходзіў прычыны прыйсці пазней. Але гэта больш сур'ёзна, значна больш сур'ёзна", — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі