НАТА накіруе ў Турцыю самалёты-выведнікі

НАТА накіруе ў Турцыю самалёты-выведнікі

НАТА накіруе ў Турцыю некалькі самалётаў дальняга радыёлакацыйнага выяўлення AWACS. Іх часова перакінуць з Нямеччыны на ваенна-паветраную базу ў турэцкім горадзе Конья. Задачай экіпажаў стане забяспечваць ахову паветранай прасторы Турцыі і не дапускаць новых інцыдэнтаў, кшталту атакі турэцкіх знішчальнікаў на расійскі бамбардзіроўшчык Су-24.

Праўда, пакуль аперацыя знаходзіцца на стадыі планавання і міністэрства абароны Нямеччыны не паведамляе яе падрабязнасцяў, інфармуюць замежныя СМІ.

Расійскі Су-24, які выконваў баявое заданне ў Сірыі, быў збіты турэцкім знішчальнікам 24 лістапада. Турцыя сцвярджае, што самалёт парушыў яе паветраную прастору і быў збіты пасля шматразовых папярэджанняў. Расійскі бок заявіў, што самалёт не перасякаў паветраную мяжу і ніякіх папярэджанняў не атрымліваў.

Фота: nato.int

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі