Насупраць КДБ у Мінску матацыкліст урэзаўся ў машыну (фота)

Насупраць КДБ у Мінску матацыкліст урэзаўся ў машыну (фота)

Увечары 4 верасня ў цэнтры Мінска на праспекце Незалежнасці наупраць будынка КДБ адбылася аўтаварыя. 

Матацыкліст, які рухаўся па праспекце сутыкнуўся з аўтамабілем. Не выключана, што ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў машыну ззаду.

Як заўважыў журналіст Еўрарадыё, пры ДТЗ матацыкліст застаўся жывы. Яго забрала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі