Нараджальнасць у Беларусі штогод падае на 10%

Такімі тэмпамі нараджальнасць у Беларусі падае ўжо чатыры гады

Такімі тэмпамі нараджальнасць у Беларусі падае ўжо чатыры гады

У Беларусі скарачаецца нараджальнасць штогадовая на 10%. Пра гэта распавяла ў эфіры СТБ намеснік дырэктара РНПЦ "Маці і дзіця" па акушэрстве і гінекалогіі Алена Гашкевіч. Паводле яе слоў, "мы маем кожны год падзенне нараджальнасці прыблізна на 10 % — і ў 2019-м, і ў 2020-м, і ў 2021-м, і ў 2022-м". Цытату прыводзіць Reform.by. Тыя ж мінус 10% спецыялісты чакаюць і сёлета.

Пры гэтым Гашкевіч мяркуе, што палітычныя падзеі не ўплываюць на нараджальнасць. На яе думку, у 2020 “так, нюансы былі, але глабальна гэта не можа адбіцца на нараджальнасці, таму што ўсё роўна ў краіне была стабільная абстаноўка". Абстаноўка "у любым выпадку была стабільнай", яшчэ раз паўтарыла медык.

На падзенне нараджальнасці магла паўплываць пандэмія COVID-19, выказала здагадку Гашкевіч, таму што людзі менш кантактавали. "Людзі знаходзіліся ў такім страху, што ім нават у галаву не прыходзіла, што яны могуць мець зносіны з мэтай завесці сям'ю або абмяркоўваць пытанні нараджэння дзяцей. Тым не менш дзеці нараджаліся і сем'і ствараліся", — сказала яна.

Пасля падаўлення пратэстаў 2020 года і ўзмацнення рэпрэсій з Беларусі выехала вялікая колькасць людзей, пераважна маладых. Толькі за 2022 год беларусы атрымалі ў Еўрасоюзе 309 тысяч першасных дазволаў на пражыванне і занялі другое месца па колькасці дазволаў пасля ўкраінцаў, якія бягуць ад вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі