Напярэдадні Дня Волі вынеслі чарговыя прысуды актывістам

Напярэдадні Дня Волі вынеслі чарговыя прысуды актывістам

Напярэдадні Дня Волі вынеслі чарговыя прысуды актывістам. У розных гарадах Беларусі іх прысуджалі на адміністрацыйны арышт.

Як інфармуюць праваабаронцы, у Слоніме арганізатара нядаўняга "Народнага сходу" Віктара Марчыка, які сабраў каля 300 чалавек, адправілі за краты на 5 сутак. У Чачэрску на 10 сутак арышту асуджаны Арцём Кавалёў, які 19 сакавіка ў Гомелі падчас "Маршу недармаедаў" быў з бел-чырвона-белым сцягам у жывым эфіры Радыё Свабода. У Брэсце на 7 сутак арышту асуджаная Наталля Папкова, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 12 сакавіка..

Траіх чалавек адправілі за краты ў Гомелі. Гэта — блогер Арцём Шапараў (8 сутак арышту за рэпост у Facebook паведамленняў пра вулічную акцыю), сябра АГП Мікалай Пяшко (7 сутак арышту за заклікі і рэпост у сацсетках інфармацыі пра "Марш недармаедаў"), сябра БХК Алесь Яўсеенка (на 3 сутак за "дробнае хуліганства" і непадпарадкаванне міліцыянерам).

Суд над Уладзімірам Някляевым у чарговы раз быў перанесены на нявызначаны дзень. У Ленінскі суд Мінска ён зноў не з'явіўся, учора палітык быў у Варшаве. Таксама не адбыўся суд і над Мікалаем Статкевічам, месцазнаходжанне якога невядомае. Палітыкаў збіраліся судзіць за вулічную акцыю 17 лютага.  

Таксама стала вядома, што з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску 78 чалавек перавезлі ў Жодзінскі ізалятар часовага ўтрымання. Мэта — вызваленне камераў для новых арыштаваных.

У другой палове дня 24 сакавіка міліцыянеры ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі "Зялёныя" ў Мінску, у якім збіралі дапамогу для сем'яў затрыманых. Усіх прысутных павезлі ў пастарунак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі