Напіліся і сталі валіць дарожныя знакі: на траіх падлеткаў завялі справу

Напіліся і сталі валіць дарожныя знакі: на траіх падлеткаў завялі справу

Трое падлеткаў з пасёлка Акцябрскі, што на Гомельшчыне, праходзяць па справе аб злосным хуліганстве. Паводле Тэлеграм-канала Следчага камітэта, у ноч на 1 жніўня двое 18-гадовых непрацоўных мясцовых жыхароў і адзін 16-гадовы навучэнец ліцэя сустрэліся ў бары.

Там хлопцы выпілі, а потым разам пайшлі дадому. Дарогаю ім раптам закарцела прыгодаў — яны "беспрычынна пашкодзілі два рэкламныя шчыты і пяць дарожных знакаў, усталяваных у цэнтры населенага пункта".

На іх завялі справу паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) КК.

Падобны выпадак беспрычынных дэструктыўных паводзінаў падлетка здарыўся ўчора ў Брэсце: 18-гадовы хлопец сякерай разбіў дзверы гіпермаркета "Еўраопт", а потым стаў бурыць вітрыны ў памяшканні. Спыніўся толькі пасля таго, як міліцыя пачала страляць у паветра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі