Нападаючы “Шахцёра” Мікалай Януш будзе гуляць за “Нёман”
Нападаючы салігорскага “Шахцёра” Мікалай Януш будзе гуляць за “Нёман”. Будучы сезон ён правядзе ў гродзенскім клубе на правах арэнды, інфармуе сайт cshakhter.by.
Янушу 33 гады. Ён — ураджэнец Мікашэвічаў. Выступаў за “Граніт” (у 2001-2009 гадах), брэсцкае “Дынама” (2010-2011). У “Шахцёры” быў з 2012 года. Сёлета форварду паведамілі, што па ўзросце ён ужо не падыходзіць камандзе.
У 2015-м Мікалай Януш упершыню згуляў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён неаднаразова прыхільна выказваўся наконт беларускай мовы, выступаў на ёй на адной з цырымоній (гл. відэа).