Вы тут

На мосце ў Лондане на людзей напаў мужчына з нажом і муляжом бомбы

У Лондане ўзмоцненыя меры бяспекі / Reuters

29 лістапада на Лонданскім мосце ў цэнтры сталіцы Вялікабрытаніі адбыўся напад на прахожых. У зламысніка быў нож. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на паліцыю, некалькі чалавек былі параненыя. Спачатку паведамлялася, што мужчыну, які нападаў на людзей, паранілі і затрымалі паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння. Пазней стала вядома, што яго застрэлілі (альбо ён памёр ад атрыманых раненняў). У тэрарыста быў муляж выбуховага прыстасавання.

Пра асобу мужчыны і матывы яго ўчынку пакуль няма інфармацыі.

Паліцыя ачапіла Лонданскі мост і прылеглыя да яго вуліцы. Здарэнне разглядаецца як тэракт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.