Напад дронамі на Крэмль магла арганізаваць сама Расія — ISW

Два дроны ўзарваліся над маскоўскім Крамлём у ноч на 3 траўня /  @redakciya_channel
Два дроны ўзарваліся над маскоўскім Крамлём у ноч на 3 траўня /  @redakciya_channel

Расія, верагодна, сама арганізавала напад беспілотнікаў на Крэмль, лічаць эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW). Гэта было зроблена ,каб "данесці вайну да расійскай аўдыторыі і стварыць умовы для больш шырокай мабілізацыі грамадства".

На карысць гэтай версіі, на думку экспертаў, кажуць два фактары. Па-першае, апошнім часам была сур'ёзна ўзмоцненая супрацьпаветраная абарона Расіі, у тым ліку ў самой Маскве. "Таму вельмі малаверагодна, што два беспілотнікі маглі прабіць некалькі узроўняў супрацьпаветранай абароны і падарвацца або былі збітыя проста над сэрцам Крамля такім чынам, каб забяспечыць уражлівыя здымкі, добра заснятыя на камеру", — адзначаюць экспэрты Інстытута.

А па-другое, экспэртаў уразіў "неадкладны, паслядоўны і скаардынаваны адказ Крамля на інцыдэнт". На іх думку, калі б атака беспілотніка не была інсцэніраваная ўнутры краіны, гэта стала б нечаканай падзеяй. Афіцыйны расійскі адказ першапачаткова быў бы значна больш неарганізаваным. А гэтым разам і палітыкі, і прапагандысты выступілі ў адной ключы.

Нагадаем, у гэтым удары па Крамлі Расія абвінаваціла Украіну. Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што Кіеў тут не пры чым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі