Наглядчыца аднаго з полацкіх музеяў паўгода крала выручку

Наглядчыца аднаго з філіялаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка паўгода крала выручку за квіткі і сувеніры. Як паведамляе БЕЛТА, летась 47-гадовая супрацоўніца музея частку сродкаў, атрыманых за продаж сувеніраў і квіткоў, пачала прысвойваць. Каб схаваць факт крадзяжу, па справаздачах яна паказвала іх наяўнасць. Такім чынам за паўгода жанчына здолела скрасці больш за 15 млн руб. Аднак інфармацыя пра нячыстую на руку наглядчыцу трапіла ў праваахоўныя органы, а наступная праверка выявіла нястачу.

Цяпер палачанка асуджаная на два гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі