Надвор'е ў Беларусі на панядзелак: ад 22°C да 27°C, дажджы і навальніцы

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца амаль ва ўсіх абласных цэнтрах / Еўрарадыё
Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца амаль ва ўсіх абласных цэнтрах / Еўрарадыё

Па дадзеных Белгідрамету, у панядзелак у Мінску днём паветра прагрэецца да +23..+ 25°C. Дажджоў не чакаецца, але ўначы і раніцай будзе слабы туман. Днём — пераменная воблачнасць.

У Брэсце таксама пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Тэмпература паветра днём — + 25..+27°C.

У Віцебску будзе воблачна з праясненнямі. Белгідрамет паведамляе аб кароткачасовых дажджах, магчымыя навальніцы. Парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература днём — +22..+24°C.

У Гомелі таксама абяцаецца воблачнасць з праясненнямі і кароткачасовыя дажджы. Могуць быць і навальніцы. Парывы ветру да 14 м/с. Тэмпература днём дойдзе да +23..+25°C.

У Гродне пераменная воблачнасць, без вялікіх ападкаў. Тэмпература паветра днём складзе + 24..+26°C.

У Магілёве чакаецца воблачнасць з праясненнямі і кароткачасовыя дажджы. Ёсць верагоднасць, што будзе навальніца. Парывы могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература днём — +22..+24°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі