Надвор'е ў Беларусі 25 красавіка: мокры снег і дождж

Погода в Беларуси 25 апреля: мокрый снег и дождь

У нядзелю, 25 красавіка, у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег, паведамляе Белгідрамет.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, днём парывісты.

У начны час тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градусаў, удзень — ад +3 да +9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі