Надвор'е на пятніцу 2 ліпеня: град, шквалістыя вятры і да +28

Надвор'е на пятніцу 2 ліпеня: град, шквалістыя вятры і да +28

У пятніцу 2 ліпеня на большай частцы Беларусі пройдуць навальніцы, перадае "Белгідрамет". Уначы па поўдні краіны і часам удзень сіноптыкі абяцаюць залевы, шквалісты вецер і нават град. Відаць, нездарма аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі!

Пры гэтым будзе воблачна з праясненнямі. Уначы тэмпература паветра складзе 13-19 цяпла, а ўдзень — да +28. У Мінску будзе +23. Адпачнем ад спёкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі