"Начных ваўкоў" у Беларусі сустракалі на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта

26 красавіка да Кургана Славы пад Мінскам прыбыў мотапрабег расійскіх байкераў з клуба "Начныя ваўкі". прымеркаваны да Дня Перамогі. Нагадаем, што іх акцыя была адмоўна сустрэтая ў Беларусі і іншых краінах Еўропы. Польшча і Нямеччына заявілі, што не прапусцяць расійскіх байкераў.

Аднак каля Кургана Славы іх сустракала вялікая дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігарам Бузоўскім.

"Іх праца, я называю гэта працай, гэтая акцыя — вельмі цяжкая праца, праца па выхаванні маладога пакалення, выхаванні людзей, якія недзе, можа быць, пачалі і забываць, што такое Вялікая Перамога, яна будзе неабходная, яна будзе патрэбна, запатрабавана на працягу доўгіх і доўгіх гадоў", —перадае БелаПАН словы чыноўніка.

На Кургане Славы "Начных ваўкоў" сустракалі таксама прадстаўнікі ўладаў Мінскай вобласці і члены БРСМ.

Пасля Кургана Славы расійскія і беларускія ўдзельнікі мотапрабегу наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". 27 красавік байкеры будуць у Брэсце, наведаюць Брэсцкую крэпасць, а потым паедуць на Захад.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі