Начны абстрэл Харкава і штурмы расіян у Данецкай вобласці — 341-я раніца вайны

Бахмут — горад, які цяпер спрабуюць акружыць расіяне / фота Пётр Батанаў, facebook.com/GeneralStaff.ua
Бахмут — горад, які цяпер спрабуюць акружыць расіяне / фота Пётр Батанаў, facebook.com/GeneralStaff.ua

Напярэдадні ўвечары раіяне абстралялі Харкаў. Адна з ракет (паводле папярэдняй інфармацыі С-300) трапіла ў жылы дом. Загінула сталая жанчына. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі.

"Дом часткова разбураны. Жыхароў эвакуіравалі. Усе экстранныя службы працягваюць працаваць на месцы", пісаў ноччу кіраўнік ваеннай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Дом, у які трапіла ракета, чатырохпавярховы. Выбухам часткова разбураны дах і верхні паверх дома, паведамляе УНІАН са спасылкай на ўкраінскую службу па надзвычайных сітуацыях.

Ночной обстрел Харькова и штурмы россиян в Донецкой области — 341-е утро войны
Ратавальнікі працуюць на месцы траплення ракеты ў жылы дом у Харкаве / Упраўленне ДСНС па Харкаўскай вобласці

А ў Херсоне ў выніку абстрэлу порта былі пашкоджаныя два замежныя судны. Утварылася ўцечка нафтапрадуктаў у Дняпро, распавядаюць у Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі. Экіпажу судна ўдалося лакалізаваць уцечку.

Усяго за мінулыя суткі расіяне нанеслі 3 ракетных ўдары і здзейснілі 44 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку па населеных пунктах. Сярод мірных жыхароў ёсць параненыя і забітыя. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Узброеных Сіл Украіны. На фронце без істотных пераменаў: "Праціўнік вядзе наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім і Новапаўлаўскім напрамках. На іншых кірунках — абараняецца".

Са зводкі Генштаба УСУ прапала сяло Благадатнае (у 12 км на паўночны ўсход ад Бахмута). Украінскія вайскоўцы кажуць, што ў мінулыя суткі "падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Белагараўка Луганскай вобласці і Ямпалоўка, Раздолаўка, Васюкоўка, Параскавіеўка, Бахмут, Іванаўка, Кляшчэеўка, Курдзюмаўка і Азараноўка Данецкай вобласці".

Расійскія крыніцы сцвярджаюць, што група "Вагнер" ўзяла Благадатнае пад кантроль . "Вызваленне пасёлка ўзмоцніць ціск на групоўку праціўніка ў Краснай Гары і Параскавіеўцы", сцвярджаюць яны. Акрамя таго, па дадзеных гэтай жа крыніцы, "працягваюцца баі на подступах да Краснага, якое з'яўляецца апошнім буйным абарончым вузлом УСУ на поўдні ад Бахмута".

Ночной обстрел Харькова и штурмы россиян в Донецкой области — 341-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

У Данецкай вобласці вельмі жорсткая сітуацыя, кажа ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. "Бахмуцкі, Угледарскі і іншыя напрамкі ў Данецкай вобласці — гэта пастаянныя рускія штурмы. Пастаянныя спробы прарваць нашу абарону", — заявіў ён у вячэрнім відэазвароце. Паводле яго слоў, Расія "не лічыць людзей" і, нягледзячы на шматлікія страты, захоўвае высокую інтэнсіўнасць нападаў.

"У некаторых сваіх войнах Расія губляла агулам менш, чым там, у прыватнасці пад Бахмутам", — падкрэсліў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт таксама распавёў пра ліст, які напісаў ліст французскаму калегу Эманюэлю Макрону. Падставай сталі намеры Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць расійскіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

"Спробы МАК вярнуць расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы і Алімпійскія гульні — гэта спроба сказаць усяму сьвету, быццам тэрор можа быць чым-то прымальным. Быццам можна заплюшчыць вочы на тое, што Расія робіць з Херсонам, з Харкавам, з Бахмутом і Аўдзееўкай", — сказаў Зяленскі. 

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан распавёў пра званок расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна перад пачаткам вайны ва Украіне. Са слоў Джонсана, Пуцін пагражаў яму ракетным ударам. Гэта быў "самы экстраардынарны званок", і Пуцін быў "вельмі фамільярны", сказаў брытанскі экс-прэм'ер. Аб гэтым піша BBC.

Са слоў Джонсана, ён папярэдзіў расійскага прэзідэнта, што вайна стане поўнай катастрофай, прывядзе да заходніх санкцый і павелічэння прысутнасці войскаў NATO на межах РФ. Таксама ён запэўніў Пуціна, што Украіна не ўступіць у Альянс у агляднай будучыні.

"У нейкі момант ён пагражаў мне і сказаў:" Барыс, я не хачу прычыняць табе боль, але з ракетай гэта зойме ўсяго хвіліну" ці нешта ў гэтым родзе. Весела. Але я думаю, мяркуючы па тым вельмі расслабленым тоне, ён проста падыгрываў маім спробам прымусіць яго весці перамовы", — сказаў Джонсан. Ён таксама распавёў, што пасля пачатку вайны прапаноўваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму дапамогу ў перамяшчэнні ў бяспечнае месца, але той не прыняў прапанову. "Ён гераічна застаўся там, дзе быў", — адзначыў Джонсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі