На з’ездзе Партыі БНФ Міхалевіч абраны намеснікам Баршчэўскага

На Х з’ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, абраныя намеснікі старшыні Лявона Баршчэўскага. Імі сталі Вінцук Вячорка (першы намеснік, міжнародныя справы), Віктар Івашкевіч (правядзенне масавых акцый), Юрась Губарэвіч (справы рэгіянальнай палітыкі), Алесь Міхалевіч (арганізацыйная праца і выбарчыя кампаніі), Аляксей Янукевіч (інфармацыйная і ідэалагічная праца).

Калі ў Вячоркі і Івашкевіча сапернікаў не было, дык Губарэвіч, Міхалевіч і Янукевіч перамаглі па выніках галасавання Сяргей Мальчыка, Уладзіміра Лабковіча і Ігара Лялькова адпаведна.

Цяпер з’езд мусіць абраць Сойм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі