На выхадныя ў Беларусі снег і сапраўдныя студзеньскія маразы

У другой палове гэтага тыдня характар надвор’я ў Беларусі пачне мяняцца. Тэмпература паветра будзе паволі паніжацца. У чацвер пераважна на ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег.
Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, ужо ў чацвер уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнакі ў -6, а ўдзень чакаецца ад -3 да +2. У пятніцу будзе яшчэ на некалькі градусаў халадней. А вось у суботу і нядзелю нас чакае сапраўднае студзеньскае надвор’е.

“Паводле папярэдніх разлікаў, да выхадных маразы ўзмацняцца. Тэмпература паветра будзе паніжацца да 2-7 марозу, а ў ноч на нядзелю ўжо да -5 - 10 градусаў. Дзённая тэмпература істотна адрознівацца не будзе. Пры гэтым у асобных раёнах чакаецца невялікі кароткачасовы снег”.


Сіноптык адзначыла, што сярэднестатыстычная тэмпература ў студзені для Беларусі — 5-8 градусаў марозу. У апошнія дні яна была значна вышэй за норму, часам нават са знакам “плюс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі