На волю выйшаў палітвязень Віктар Пархімчык

На волю выйшаў палітвязень Віктар Пархімчык

На волю выйшаў палітвязень Віктар Пархімчык. 14 верасня ён скончыў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 17, піша @dissidentBY.

Мінчук у пачатку мінулага года быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі за "хуліганства" — за раскіданыя восенню 2020-га за некалькі разоў на выездзе з будынка спецыяльнага памежнага падраздзялення сотні самарэзаў (памежнікі збіралі іх з праезнай часткі да таго, як па ім праязджаў аўтатранспарт). Вясной 2022-га з "хіміі" Пархімчыка "за парушэнні" адправілі ў калонію. У Шклове ён прабыў чатыры месяцы.

Беларускія праваабаронцы прызналі Віктара Пархімчыка палітвязнем у траўні 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі