У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызнаны палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызнаны палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызнаны палітвязнямі. У спісе — Вадзім Сычык, Дзмітрый Янкоўскі, Уладзімір Жыхар, Віктар Пархімчык, Дзмітрый Новік, Яўген Дамарацкі, Дзяніс Давыдулін і Аляксандр Сячко. Яны асуджаны за гвалт ці супраціў у адносінах да міліцыянераў ці іншых службовых асоб, ці за "хуліганства", паведамляе spring96.org.

Сычык асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, Пархімчык — на 2 гады, Сячко — на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, Янкоўскі — на год пазбаўлення волі, Новік і Дамарацкі — на 2 гады, Давыдулін — на 1,5 года, Жыхар — на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабарончая супольнасць заяўляе, што пераслед гэтых людзей "носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі". У заяве патрабуецца "неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва", а таксама вызвалення з-пад варты.

У Беларусі ўжо чатыры сотні палітзняволеных.

У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызнаны палітвязнямі
@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі