На волю выйшаў палітвязень Аляксандр Курганскі
![Аляксандр Курганскі пасля вызвалення / t.me/prisoners_spring96](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%90%D0%9A2.jpg.webp?itok=igZ1SMbh)
Аляксандр Курганскі пасля вызвалення / t.me/prisoners_spring96
На волю выйшаў палітвязень Аляксандр Курганскі. Ён цалкам адбыў тэрмін, піша @prisoners_spring96. Курганскі быў за кратамі з верасня 2021-га, у жніўні сёлета быў асуджаны па "справе Зельцэра" на 1,5 года калоніі і штраф (1600 рублёў). Яго прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і "распальванні сацыяльнай варожасці".
Аляксандр Курганскі адслужыў у Гродне ратавальнікам 15 гадоў. Пасля затрымання яго звольнілі задняй датай. У верасні мінулага года ў адной з сацсетак ён лайкнуў каментар іншага чалавека пра перастрэлку ў Мінску, у якой загінулі праграміст Андрэй Зельцэр і афіцэр КДБ.
Сёлета КДБ унёс Курганскага ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні — да "экстрэмісцкай".
![На волю выйшаў палітвязень Аляксандр Курганскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/52110000-0aff-0242-17ca-08d9bb123cfa_cx0_cy11_cw0_w1597_n_r1_st.jpeg.webp?itok=xkqCqiUL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.