Вы тут

На ўскраіне Мінска адкрылі дзіцячы садок будучыні (фота)

Фота: minsknews.by

На ўскраіне Мінска адкрылі дзіцячы садок будучыні. Ён мае назву “Жоўтая жырафа” і знаходзіцца ў Новай Баравой. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, у бліжэйшы час дзіцячы садок перавядуць на баланс Мінскага райвыканкама, афіцыйнае адкрыццё плануюць правесці да канца вясны.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі будзе восем груп, з іх дзве — ясельныя — агулам 150 выхаванцаў. Групы для старэйшых дзяцей двухузроўневыя. Зона адпачынку абсталявана мэбляй, якую сабралі па індывідуальнай замове. У садку ёсць скаладром, у стварэнні якога ўдзельнічалі прафесійныя альпіністы. Кухня знаходзіцца на першым паверсе, а для дастаўкі ежы на другі паверх ёсць ліфт.