На трасе каля Жабінкі затрымалі суценёраў (відэа)

На трасе каля Жабінкі затрымалі суценёраў (відэа)

На трасе каля Жабінкі міліцыянеры затрымалі дваіх суценёраў. Праз сацыяльныя сеткі мужчыны (адзін — 39-гадовы жыхар Брэста, іншы — 46-гадовы жыхар Магілёва) вербавалі жыхарак Брэсцкай вобласці для заняткаў прастытуцыяй у Расіі. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, за імі пачалі сачыць пасля таго, як суценёры ў Брэсце паспрабавалі завербаваць траіх мясцовых жыхарак і вывезці іх у Расійскую Федэрацыю. Па дарозе туды мужчын затрымалі.

Аперацыю на трасе каля вёскі Федзькавічы Жабінкаўскага раёна праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі, АМАП і ДАІ. У адносінах суценёраў распачалі крымінальныя справы за “замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы”. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі