На тэрыторыі Бабруйскай крэпасці з'явіцца жаночы манастыр
Ён размесціцца ў будынках, дзе калісьці знаходзіліся ваенныя казармы. На гэты час ужо прызначана ігумення, на наступным тыдні сюды прыедуць і сёстры. Пакуль іх будзе толькі чатыры, аднак пасля рэканструкцыі манастыр зможа прыняць больш за сотню манашак. Тэрыторыю крэпасці для размяшчэння манастыра выбралі невыпадкова. Менавіта ў гэтым месцы калісьці знаходзіўся Аляксандра-Неўскі сабор. Яго таксама збіраюцца аднавіць, паведамляе Першы канал.