На судзе над "змоўшчыкамі" абвешчаны перапынак

На судзе над "змоўшчыкамі" абвешчаны перапынак да 26 жніўня. У гэты дзень пачнуцца судовыя спрэчкі бакоў.

17 жніўня ў судзе дапыталі двух сведкаў — лідара Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна і аглядальніцу газеты "Народная Воля" Святлану Калінкіну.

Як распавядала Еўрарадыё, Калякін заявіў, што яму не прапаноўвалі ўдзельнічаць у "змове". Калінкіна заявіла, што ніколі не сустракала ў тэкстах Фядуты экстрэмісцкіх матываў, і кампліментарна выказалася на адрас Кастусёва.

Працэс па "змове з мэтай захопу ўлады" праходзіць у Мінскім абласным судзе. На лаве падсудных апынуліся пяць чалавек — Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Следства заяўляе, што яны рыхтавалі дзяржаўны пераварот. Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.