На спадарожніку Сатурна Энцэладзе можа ўзнікнуць жыццё

Паводле Space.com, амерыканскія навукоўцы з Паўднёва-заходняга НДІ ў Сан-Антоніа (SWRI) выявілі, што на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна, гейзер выкідвае арганічныя малекулы.
 

Выснова была зроблена пасьля аналізу пробаў, атрыманых апаратам “Касіні”, які 12 сакавіка праляцеў над гейзерам. Раней было вядома, што гейзеры Энцэлада выкідваюць ваду з ільдом, вуглякіслы газ, метан, прапан, ацэтылен і фармальдэгід. Склад выкідаў падобны да складу камет, што можа абвергнуць прынятую у навуцы думку, што каметы і планеты – рознага паходжання. Над гейзерам трымаецца тэмпература -93 градусы паводле Цэльсія. На астатняй паверхні Энцэлада каля -200 градусаў паводле Цэльсія. Навукоўцы лічаць, што ўнутры Энцэлад цяплейшы і можа ўтрымліваць кісларод і ваду ў вадкім стане. Кісларод, вада і арганічныя малекулы – складнікі, дастатковыя для ўзнікнення жыцця ў адпаведных умовах. Таму астрабіёлагі лічаць Энцэлад адным з самым перспектыўных аб’ектаў Сонечнай сістэмы.


space.com