На Радуніцу ў чарнобыльскую зону можна трапіць без прапускоў

На Радуніцу ў чарнобыльскую зону можна трапіць без прапускоў

На Радуніцу ў чарнобыльскую зону можна трапіць без прапускоў — зона адчужэння і адсялення адкрытая для наведвання могілак і туды могуць прыехаць усе, чыя сваякі пахаваныя на забруджаных тэрыторыях. Пры гэтым давядзецца абавязкова зарэгістравацца на кантрольна-прапускных пунктах, паведамляе сайт МНС.

Беспрапускны рэжым будзе дзейнічаць з 4 па 7 траўня. Пры сабе трэба мець дакументы.

Ад 1 студзеня набыў моц абноўлены закон аб дзяржаўнай мяжы, які прадугледжвае транзіт для замежнікаў праз памежную зону. У Палесскім радыяцыйна-экалагічным заказніку знаходзяцца могілкі, якія тэрытарыяльна былі выведзеныя з памежнай зоны. Цяпер замежнікі маюць права наведваць іх без атрымання пропуску ў памежную зону. Пры гэтым замежныя грамадзяне не могуць знаходзіцца ў населеных пунктах памежнай зоны і начаваць там. Ім даецца права даехаць да могілак і вярнуцца назад. Апроч дакументаў, замежнікам рэкамендуецца ўзяць даведку пра захаванне.

Уезд у Палесскі радыяцыйна-экалагічны заказнік магчымы толькі праз кантрольна-прапускныя пункты. На выездзе наведнікі праходзяць радыяцыйны кантроль.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі