На правядзенне саракавога”Вудстоку” не знайшлося грошай

Арганізатар знакамітага “Вудстоку” Майкл Лэнг не змог знайсці спонсара для святкавання саракагадовага юбілею фестывалю. Па ацэнцы прамоўтэра, выдаткі на правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў склалі б ад 8 да 10 мільёнаў долараў. Пры гэтым Лэнг разлічваў зрабіць уваход на “Вудсток-2009” бясплатным для ўсіх жадаючых.

Легендарны фэст павінен быў адбыцца ў Нью-Ёрку ў сярэдзіне жніўня. У ім узялі б ўдзел гурты і музыкі, якія выступалі на самым першым “Вудстоку” у 1969 годзе.

Тым не менш, арганізатар фэста збіраецца паспрабаваць дамовіцца з уладамі горада і папрасіць іх упісаць юбілейныя шоў у межы “Тыдня клімату”, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 21 па 25 верасня. І нагадаў, што заўсёды прыкладаў усе намаганні для таго, каб зрабіць “Вудсток” як мага больш бяспечным для навакольнага асяроддзя.

lenta.ru
Фота: wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі