На поўначы Германіі затрымалі беларусаў, якія абкрадалі гіпермаркеты

На поўначы Германіі затрымалі беларусаў, якія абкрадалі гіпермаркеты

У Германіі беларусы сталі фігурантамі справы аб групавым крадзяжы ў нямецкіх крамах, перадае Радыё "Свабода"

Акруговы суд горада Варэн у паўночнай Германіі выдаў ордэр на арышт трох мужчын ва ўзросце ад 30 да 35 гадоў і 25-гадовай жанчыны. Яны паходзяць з Беларусі і Расіі. Верагодна, яны працяглы час займаюцца крадзяжамі і рабункамі ў нямецкіх крамах.

Следчыя лічаць, што чацвёра зламыснікаў мелі яшчэ іншыя крымінальныя сувязі. Таму цяпер следства разглядае іх транснацыянальныя сувязі ў Германіі ды іншых краінах.

Затрымаць чацвёрку ўдалося ў мінулыя выходныя дзякуючы ахоўніку гіпермаркета. Ён затэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што два мужчыны (мяркуючы па ўсім, іншаземцы) крадуць тавары і выносяць іх на аўтамабільную стаянку. Пры затрыманні адзін з іх супраціўляўся паліцыянтам і пашкодзіў дзве камеры назірання.

У аўтамабілі абвінавачваных знайшлі скрадзеныя тавары агульным коштам каля 5000 еўра. Пераважна гэта харчы, кава, гарбата, алкаголь, парфума, адзенне. Крадзеныя тавары на суму каля 10 тысяч еўра было знойдзена ў лясной хованцы каля іншага гіпермаркета. Усе рэчы меркавалася вывезці за мяжу. У паліцыі кажуць, што гэта самы вялікі падобны крадзеж за апошні час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі