На Піншчыне з'явілася крама на вадзе

У пінскія вёскі, якія месцяцца на рацэ Прыпяць завозяць прадукты на цеплаходзе. Экскурсійны цеплаход “Віцебск”, што належыць Пінскаму рачному параходству, у навігацыю робіць некалькі рэйсаў у дзень па Прыпяці.  Жыхары навакольных вёсак і дачных пасёлкаў хутка скемілі, што неабходныя прадукты можна набываць у буфеце карабля. Тавараабарот рачнога буфету ўзрос у некалькі разоў. Яго асартыменту незаўсёды хапае, таму буфетчыцы пачалі весці журнал замоваў і прывозяць тавар сялянам наступным рэйсам.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі