На пешаходным пераходзе ў Мінску "Крайслер" збіў 10-гадовую дзяўчынку

На пешаходным пераходзе ў Мінску "Крайслер" збіў 10-гадовую дзяўчынку

На нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Несцерава ў Мінску "Крайслер" збіў 10-гадовую, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

66-гадовы кіроўца "Крайслера" ехаў па першай паласе праезнай часткі. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, ён не прыпыніўся, каб прапусціць пешахода. Як адзначае tut.by, аўтамабіль, які рухаўся ў другой паласе, прыпыніўся, аднак кіроўца "Крайслера", відавочна не звярнуў на гэта ўвагу.
 
У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала траўмы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, пералом косткі левага перадплечча, пералом левага запясця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі