На пажары ў Мінску загінуў пенсіянер (фота)
Пажар з гібеллю чалавека здарыўся раніцай 29 верасня ў шматкватэрным доме па Лагойскім тракце ў Мінску. Паведамленне пра задымленне ў пад’ездзе дзевяціпавярховіка паступіла ў дзяжурную частку МНС ад жыхароў дома. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, выявілі, што гарэла трохпакаёвая кватэра на шостым паверсе.
У жылым пакоі знайшлі абгарэлы труп гаспадара кватэры — пенсіянера 1943 года нараджэння. Агонь пашкодзіў маёмасць, прычына ўзгарання высвятляецца.
Пасля ліквідацыі пажару да брыгады хуткай медыцынскай дапамогі звярнуўся сын гаспадара кватэры — 36-гадовы непрацуючы мужчына, які да таго ж быў нецвярозы. Яго шпіталізавалі з атручэннем прадуктамі гарэння, перадае прэс-служба МНС.
Фота: МНС