На пажары ў Мінску эвакуявалі 32 чалавекі, у тым ліку 5 дзяцей

На пажары ў Мінску эвакуявалі 32 чалавекі, у тым ліку 5 дзяцей

Пажар у доме па вуліцы Цімашэнка ў Мінску здарыўся позна ўвечары 13 кастрычніка. Паведамленне пра ўзгаранне выратавальнікі атрымалі ў 21.18. На момант іх прыбыцця назіралася адкрытае гарэнне з вакна на чацвёртым паверсе.

Меркаванай прычынай пажару стала пакінутая без нагляду запаленая свечка, якая ўпала і падпаліла рэчы ў жылым пакоі. У выніку згарэла маёмасць у пакоі, кухні і ў калідоры. Гаспадыня кватэры самастойна пакінула жыллё.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі людзей з суседніх кватэр — 32 чалавекі, сярод якіх пяцёра дзяцей. Пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі