На Палтаўшчыне ліквідуюць камуністычныя помнікі
Палтаўская
абласная адміністрацыя вырашыла ліквідаваць у рэгіёне помнікі таталітарнай мінуўшчыны.
Усе вуліцы, што носяць назвы, звязаныя з савецкай гісторыяй, будуць перайменаваныя,
а помнікі дэмантаваныя.
Заміж імёнаў камуністычных дзеячоў некалькім вуліцам
ужо нададзеныя імёны паэта і палітвязня Васіля Стуса, дзеяча нацыянальнага руху
Яраслава Стэцька, паэта, навукоўца, сябра арганізацыі украінскіх нацыяналістаў
Алега Ольжыча.Ужо ёсць вуліцы імя палітыка Вячаслава Чарнавіла і гісторыка
Дзмітрыя Багалія.
Корреспондент